«Лідскае піва» прадстаўляе новы яркі смак у лінейцы слабаалкагольных кактэйляў Le Coq. З 9 красавіка ў продаж паступае кактэйль, які прызнаны Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў (IBA) «сучаснай класікай» — Cosmopolitan.
Le Coq Cosmopolitan увасабляе смак легендарнага кактэйлю, які атрымаў шырокае распаўсюджванне і прызнанне яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Кактэйль Cosmopolitan — гэта вытанчаны напой, які змяшчае 4,7% алкаголю. Яго лімонныя і журавінавыя ноты найбольш поўна раскрываюцца, калі кактэйль добра астудзіць або дадаць у яго кубікі лёду.
Як і ўсе астатнія прадстаўнікі лінейкі слабаалкагольных кактэйляў Le Coq, навінка будзе выпушчаная ў зручным фармаце — шкляной бутэльцы 0,33 л. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,46 BYN.
Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.