Fizz запускае сезонную навінку — сідр натуральнага браджэння з рэвенем

Fizz запускае сезонную навінку — сідр натуральнага браджэння з рэвенем

ААТ «Лідскае піва» дапоўніла лінейку сідру натуральнага браджэння Fizz сезонным смакам. З пачатку красавіка і да восені ў асартыменце вытворцы будзе прысутнічаць Fizz Рэвень (Rhubarb) — традыцыйны натуральны яблычны сідр, дапоўнены асвяжальнай кіслінкай рэвеню.

Сідр Fizz Рэвень (Rhubarb) выраблены з 100-адсоткавага яблычнага соку шляхам натуральнага браджэння. Дзякуючы спалучэнню класічных для сідру яблычных саладкаватых нот і асвяжальнай кіслінкі рэвеню навінка атрымала далікатны мяккі смак. У гарачыя летнія дні смакавыя якасці Fizz Рэвень (Rhubarb) можна ўзмацніць даданнем лёду ў куфаль.

Навінка будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 л. Мацунак сідру — 4,5%. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,68 беларускіх рублёў.

Сідр Fizz Рэвень (Rhubarb) працягвае прыняты ў кампаніі стандарт «clean label» («чыстая этыкетка»), згодна з якім у рэцэптуры сідру натуральнага браджэння не выкарыстоўваюцца араматызатары, штучныя фарбавальнікі і зніжана колькасць цукру.

.

FIZZ-Reven-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.