ААТ «Лідскае піва» выводзіць на беларускі рынак новы функцыянальны напой Vitamineral Vitality Performance. Навінка са смакам чарніц, граната і ягад годжы прызначана для насычэння арганізма неабходнымі вітамінамі і мінераламі, а таксама падтрымання іх балансу. Вытворчасць напою ажыццяўляе партнёр ААТ «Лідскае піва» ў канцэрне OLVI — кампанія A. Le Coq.
Vitamineral Vitality Performance змяшчае вітаміны групы B і C, неабходныя для падтрымання энергіі і жыццёвай актыўнасці, а таксама зніжэння стомленасці пры фізічных і разумовых нагрузках. Цынк, які таксама ўваходзіць у склад напою, спрыяе падтрыманню здаровай імуннай сістэмы і абароне клетак ад свабодных радыкалаў.
Напой прадстаўлены ў ПЭТ-бутэльцы аб’ёмам 0,75 мл і будзе даступны ў продажы з 1 лістапада. Рэкамендаваная цана вытворцы — 1,78 BYN.