Напiсаць дыктоўку па беларускай мове ў Нацыянальную бібліятэку прыйшлі амаль 200 чалавек. Акрамя мінчукоў выпрабаваць свае веды вырашылі жыхары іншых гарадоў — Дзяржынска, Лагойска, Барысава, Жодзіна, Шчучына, Слоніма, а таксама Брэста, Гомеля, Гродна. Для тых, хто не змог прыехаць, была арганізавана анлайн трансляцыя праз youtube-канал. Вынікі будуць дасланыя ўдзельнiкам па электроннай пошце 28 чэрвеня, пасля таго, як работы правераць прафесійныя філолагі. Кожнага харашыста чакае падарунак.
Арганізатарам «Агульнай дыктоўкi» выступіла ААТ «Лідскае піва». Праект стаў своеасаблівым падарункам да 950-годдзя беларускай сталіцы. «На працягу некалькіх гадоў наша кампанія надае вялікую ўвагу аднаўленню гісторыі і пераемнасці культурнай спадчыны. З пачатку мінулага года ААТ „Лідскае піва“ размаўляе па-беларуску і падтрымлівае разнастайныя праекты культурнага кшталту. „Агульная дыктоўка“ — адзін з уласных карпаратыўных сацыяльных праектаў, які працягнуў гэты накірунак. Мы бачым жаданне моладзi i людзей сталага ўзросту карыстацца беларускай мовай, пашыраць яе ўжыванне. Таму мы будзем працягваць натхняць беларусаў размаўляць на роднай мове», — адзначыла менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лідскае піва» Наталля Яфімкіна.
Для дыктанта была абрана «Мiнская гicторыйка» — кароткае апавяданне Мiхаiла Валодзiна са зборнiку «Наш стары добры Вавілон». Чытаў дыктант рэжысёр, прадзюсар Iван Пінігін. Азнаемiцца з арыгіналам тэксту ўжо можна на сайце lidskae.by.
«Я марыла аб тым, каб мы, беларусы, зрабілі нешта такое агульнае для нас, адукацыйнае і, зразумела, — беларускамоўнае. Каб мы размаўлялі і пісалі па-беларуску і рабілі гэта пісьменна. На „Агульнай дыктоўцы“ мая мара пачынае здзяйсняцца. Удзельнікi, якiя сабралiся ў Нацыянальнай бібліятэцы, зрабілі крок да сябе і да нашай мовы — і такім чынам распачынаюць новую беларускамоўную гicторыю. Сёння гэта надзвычай важна», — адзначыла фiлолаг, каардынатар праекту «Майстэрня слова» Iна Хазеева, словы якой былi сустрэты авацыямi ўдзельнiкаў.
Пасля дыктоўкi ўдзельнiкi маглi пагуляць у беларускія настольныя гульні, сфатаграфавацца і пачаставацца прысмакамі.
Previous
Next
ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ
Навіны
Вас можа зацікавіць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія
Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней
Вам споўнілася 18 гадоў?Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
18+ Папярэджваем аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю
Процідзеянне карупцыі
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.