«Лідскае піва» выпусціла трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»
«Лідскае піва» выпусціла трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»
24 чэрвеня, 2017
«Лідскае піва» выпусціла трэці гатунак з серыі «МЕНСКАЕ»
ААТ «Лідскае піва» выпусціла трэці гатунак, які завяршае лімітаваную серыю «МЕНСКАЕ», вырабленую да 950-годдзя Мінска. Новы прадукт прымеркаваны да даты, калі Мінск упершыню стаў сталіцай незалежнай дзяржавы.
25 сакавіка 1918 года была падпісаная 3-я Статутная грамата рады Усебеларускага кангрэса. Дакумент абвяшчаў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, а Мінск дэ-факта стаў сталіцай новага дзяржаўнага ўтварэння. Менавіта гэтай значнай падзеі ў гісторыі горада прысвечаны выпуск трэцяга і апошняга гатунку «МЕНСКАЕ 1918» з лімітаванай серыі «МЕНСКАЕ».
«МЕНСКАЕ 1918» — гэта класічны еўрапейскі светлы лагер з мяккім смакам і прыемным хмелевым водарам. Утрыманне алкаголю ў новым гатунку — 4,7 %. Масавая доля сухіх рэчываў — 11 %. Горыч — 12 IBU.
Этыкетка выкананая ў агульнай для серыі стылістыцы старажытнага вітража. У аснове кампазіцыі — карта ўтворанай 25 сакавіка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі, цэнтральным элементам якой з’яўляецца Мінск як сталіца незалежнай дзяржавы. Надпісы на малюнках франтальнай этыкеткі выкананыя на лацінцы.
«МЕНСКАЕ 1918» з’явіцца на паліцах крамаў 24 чэрвеня 2017 года. Піва будзе прадавацца ў шкляной тары аб’ёмам 0,5 л і ПЭТ-бутэльцы 1,5 л. Рэкамендаваная цана — 1,61 BYN за шкляную бутэльку, 3,82 BYN за ПЭТ.
Previous
Next
ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ
Навіны
Вас можа зацікавіць
04 чэрвеня, 2026
Lidskae BeerMaster 2026 падвёў вынікі: рэкордная колькасць заявак і першы конкурс для аматараў
Больш за 50 удзельнікаў, новыя смакавыя спалучэнні і ўпершыню — конкурс для аматараў міксалогіі. 28 мая адбыўся фінал конкурсу барнага майстэрства Lidskae BeerMaster 2026, дзе вызначылі найлепшых барменаў…
Чытаць
22 красавіка, 2026
Не толькі бармэны з досведам: Lidskae BeerMaster упершыню запускае конкурс для аматараў
Lidskae BeerMaster пашырае фармат і ўпершыню запрашае да ўдзелу не толькі прафесійных бармэнаў, але і аматараў міксалогіі. Новы конкурс Lidskae BeerMaster 2026. Fan Edition адкрывае магчымасць стаць часткай…
Чытаць
02 красавіка, 2026
150 гадоў бесперапыннага развіцця: гісторыя поспеху «Лідскага піва»
Ці мог калісь Носель Пупко меркаваць, што яго бровар стане пачаткам гісторыі не толькі легендарнага беларускага брэнда, але і флагманам культурных ініцыятыў, узнагарод і тэхналагічнага поспеху? Сёння «Лідскае…
Чытаць
Кампанія
Ад 1876 года ствараем моманты задавальнення праз напоі
Навіны кампаніі
Навіны кампаніі
Навіны, спецыяльныя матэрыялы і аб'явы: апошнія абнаўленні пра нашы прадукты, мерапрыемствы і дасягненні каманды — усё ў адным раздзеле.
Чытаць
Партнёрам
Вядучы вытворца піва і напояў у Беларусі
Сёння прадукцыя ААТ «Лідскае піва» пастаўляецца ў 20 краін на трох кантынентах. Штогод кампанія экспартуе больш за 60 мільёнаў літраў прадукцыі - піва, квас, сідр, энергетычныя напоі, сок і ваду
Партнёрам
Музей лідскага бровара
Музей лідскага бровара
Адкрыйце для сябе сакрэты старажытнага рамяства падчас наведвання аднаго з найноўшых піваварных музеяў краіны
Сайт музея
Рэстаран «Лідскае піва»
Рэстаран «Лідскае піва»
Спалучэнне ветлівага абслугоўвання, прадуманага інтэр’еру, выверанага меню зрабілі яго адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў горадзе
Падрабязней
Вам споўнілася 18 гадоў?Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
18+ Папярэджваем аб шкодзе празмернага ўжывання алкаголю
Процідзеянне карупцыі
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.