Упершыню Мінск узгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Упамінанне адносіцца да 1067 года, калі сыны кіеўскага князя Яраслава Мудрага прыйшлі пад сцены горада з патрабаваннем здаць Мінск. Веча адмовілася здаць горад, у выніку адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у кантэксце якой упершыню згадваецца наша сталіца. Менавіта гэтай важнай даце – 950-годдзю Мінска – прысвечаны выпуск новага гатунку з лімітаванай серыі піва «МЕНСКАЕ». Серыя складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх прысвечаны важнай даце ў гісторыі сталіцы.
«Гэты год – асаблівы для мінчукоў і для ўсіх беларусаў: 950-годдзе святкуе сталіца, якая за доўгія гады існавання стала сведкам ды ўдзельнікам шматлікіх адметных падзей. ААА «Лідскае піва», маючы больш за 140 гадоў досведу ў броварскай справе, не магла абысці гэту паказальную падзею. Мы палічылі, што спецыяльная лімітаваная серыя, прысвечаная самым важным датам у гісторыі нашай легендарнай сталіцы, стане выдатным падарункам для спажыўцоў. «МЕНСКАЕ» створана як павага да горада, яго жыхароў, яго традыцый і гісторыі. Гэтай серыяй мы жадалі прадэманстраваць нашу сувязь з Мінскам. Упэўнены, гэты прадукт спадабаецца ўсім», – пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.
«МЕНСКАЕ 1067» цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні броварства: у склад яго ўваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыентамі, адсутнічаюць кансерванты і стабілізатары.
Першая партыя новага прадукту з’явіцца на паліцах крам 27 сакавіка 2017 года. З сярэдзіны красавіка “МЕНСКАЕ 1067” можна будзе набыць у ПЭТ-упакоўцы 1,0 л і алюмініевай бляшанцы 0,5 л. Піва застанецца ў партфелі кампаніі на працягу ўсяго юбілейнага для Мінска 2017 года. Астатнія гатункі паэтапна з’явяцца на паліцах крам цягам вясны і будуць пададзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі.












Вы збіраецеся наведаць сайт, на якім ёсць інфармацыя аб прадуктах, якія змяшчаюць алкаголь
Вам споўнілася 18 гадоў?
Калі вам стала вядома аб фактах парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства ў Адкрытым акцыянерным таварыстве «Лідскае піва», паведаміце пра гэта на адрас: anticorruption@Lidskae.by
Ваша інфармацыя дазволіць спыніць карупцыйнае правапарушэнне. Канфідэнцыяльнасць гарантавана.