ЛІДСКАЕ Premium

ЛІДСКАЕ Premium

Лёгкі духмяны лагер залацістага колеру з пышнай пенай і мяккім смакам. У складзе толькі 100% солад, хмель і вада, што падкрэслівае сапраўдны прэміяльны характар.

"ЛІДСКАЕ Premium" немагчыма зблытаць з іншымі лагерамі з-за яго асаблівай прыемнай гарчынкі, якую дае духмяны нямецкі хмель. Піва бродзіць пры ніжэйшых тэмпературах і даўжэй, чым пры класічнай тэхналогіі, што надае яму адмысловае мяккае рэха смаку.

Гэты смак адзначылі і сусветныя эксперты. У 2016 г. "ЛІДСКАЕ Premium" атрымаў у Бельгіі "Оскар" у свеце піваварства - прэмію Crystal Taste Award. Яе ўручаюць брэндам, якія станавіліся лаўрэатамі Superior Taste Award («За цудоўны смак») тры гады запар і заваявалі тры зоркі.

Склад: вада падрыхтаваная, солад светлы піваварны ячменны, хмель грануляваны, СО2-экстракт хмелю.

Даступныя фарматы: 0,5 л – шкляная бутэлька, 0,45 л – бляшанка, 30 л. — КЕГ.

Склад на 100 мл
Энергетычная каштоўнасць, ккал/кДж у 100 мл 45,2/189,2
Тлушч 0 г
Бялкі менее 0,8 г
Вугляводы 4,7 г
Цукар менее 0,5 г
Соль менее 0,04 г
Мацунак 5,1 %
Горыч 17 (IBU)
Каляровасць 6 (EBC)
Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле 11,8 %
LIDSKAE LID FRESH LAGER LIDSKAE LID FRESH LAGER — асвяжальнае светлае піва ў лінейцы ЛІДСКАЕ са сваёй музычнай атмасферай, якое аб'ядноўвае блізкіх па духу людзей. Варыцца па класічнай тэхналогіі ice-cold lagering, пры якой піва вытрымліваецца пры мінусовай тэмпературы, не вышэй за -1 °C, для атрымання максімальна чыстага і лёгкага смаку.
ЛІДСКАЕ Стары замак Моцнае светлае піва з лёгкім смакам. Гатунак прысвечаны Лідскім замку, пабудаванаму ў XIV стагоддзі. Упершыню гэтае піва зварылі ў 1990 г.
ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае Безалкагольны гатунак, які валодае смакам сапраўднага нефільтраванага піва і прыемным хмельным водарам.
ЛІДСКАЕ Класічнае Традыцыйны гатунак з лёгкай адметнай гарчынкай.
ЛІДСКАЕ Pilsner Пілснер — чэшскі варыянт лагера, найбольш распаўсюджанага ў свеце піва.
ЛІДСКАЕ Портар Цёмнае піва з глыбокім карамельным смакам і выразным водарам.
ЛІДСКАЕ Нулёвачка Безалкагольнае піва светла-саламянага колеру з паўнавартасным піўным смакам.
LIDSKAE LID SUPER FRESH LIDSKAE LID SUPER FRESH – гэта новае светлае піва з лёгкімі цытрусавымі нотамі ў музычнай лінейцы LID.
ЛІДСКАЕ ў сацыяльных сетках
  • Instagram
  • Facebook
  • Vk
  • Viber
Празмернае ужыванне піва шкодзіць вашаму здароўю