ЛІДСКАЕ Белае — асаблівы гатунак у прэміяльнай лінейцы ЛIДСКАЕ. У яго аснове — рэцэптура папярэдняга выпуску, але з пэўнымі дапрацоўкамі пад запыты сучаснага спажыўца.
У піва багаты насычаны смак з цытруса-каляндравымі ноткамі. Гатунак мае лёгкі хмелевы прысмак.
Склад: вада падрыхтаваная, солад светлы піваварны ячменны, глюкозны сіроп (G)*, цукар (S)*, ячмень піваварны, комплексная харчовая дабаўка сумесь раслінных экстрактаў (загушчальнікі: гуміарабік, пекцін, раслінныя экстракты хмелю, раслінныя экстракты апельсіна, экстракты каляндры, рэгулятар кіслотнасці лімонная кіслата), СО2-экстракт хмелю.
*Наяўнасць кампанента пазначана на полі нанясення даты.
Даступныя фарматы: 0,4 л – шкляная бутэлька, 0,45 л – бляшанка, 0,9 – ПЭТ-бутэлька.