Піва «ЛІДСКАЕ» (раней — «Лидское») на заводзе вараць з 1967 года. У эпоху жорсткіх усесаюзных ДАСТаў розныя прадпрыемствы па ўсёй краіне выпускалі аднастайныя стандартныя гатункі. Звычайна мясцовае піва не перасякала межаў нацыянальных рэспублік. Піва з Ліды стала вядомым па-за межамі Беларусі.