Чэшскі бровар Bernard існуе без малога 425 год. За гэты час завод не раз мяняў свайго ўладальніка, пераходзячы з прыватных рук у дзяржаўныя і наадварот. Апошняя змена ўладальнікаў адбылася ў 1991 годзе. Новыя гаспадары вырашылі вырабляць непастэрызаванае піва. Запрасіўшы лепшых майстроў і ўзяўшы за аснову выключна якасную сыравіну, яны здолелі хутка праславіць брэнд не толькі на разнастайным рынку Чэхіі, але і далёка за яго межамі. Сёння піва Bernard імпартуецца ў больш чым 25 краін свету. Яго дыстрыбуцыяй на беларускім рынку займаецца кампанія «Лідскае піва».

BERNARD CELEBRATION LAGER Bernard Celebration lager — прэміяльнае непастэрызаванае піва, якое валодае асаблівым смакам і водарам.
BERNARD DARK LAGER Bernard Dark lager — чэшскае прэміяльнае непастэрызаванае піва.
ЛІДСКАЕ ў сацыяльных сетках
  • Instagram
  • Facebook
  • Vk
  • Viber