VIVA COSTA са смакам Рома і Колы – гэта аўтарскі варыянт аднаго з найбольш знакамітых сусветных кактэйляў Cuba Libre. Родам з Вострава Свабоды, як называюць Кубу, кактэйль перадае настрой спякотнага карыбскага лета і запальных лацинаамерыканскіх рытмаў у любую пару года. Гэта асвяжальны слабаалкагольны лонг з выразным смакам рома і колы.
Рэкамендацыі па падачы: рэкамендуецца падаваць кактэйль у куфлі хайбол, на траціну напоўненым кубікамі лёду і ўпрыгожаным дзелькай лайма.
вада падрыхтаваная, цукар, сок яблычны канцэнтраваны, натуральныя араматызатары, рэгулятар кіслотнасці цытрынавая кіслата.
Даступныя фарматы: 0,95 л. – ПЭТ.