Гэта новы нестандартны прадукт на аснове мікса піва і ліманаду з соку трапічнага манга, які дапамагае асвяжыцца. Дзякуючы выкарыстанню ў якасці базы светлага піва без выяўнага соладавага і хмельнага смаку, LIDSKAE HARD MANGO LEMONADE не мае піўной гаркаватасці і прысмаку. А сок манга ў складзе робіць смак максімальна сакавітым і экзатычным.
Склад: піва светлае фільтраванае непастэрызаванае (вада падрыхтаваная, солад светлы броварны ячменны, хмель грануляваны, СО2-экстракт хмелю), цукар, соказмяшчальная база «Манга» (канцэнтраваны сок манга, рэгулятар кіслотнасці лімонавая кіслата, натуральны араматызатар, фарбавальнікі канцэнтраваныя сокі: яблыка, морквы, сафлоры і лімона; узмацняльнік смаку і водару мальтол), араматызатар натуральны, рэгулятары кіслотнасці: лімонавая кіслата, Е331(iii); канцэнтраваны сок чорнай морквы. Дапускаецца наяўнасць завісяў ці асадку часцінак карыстанай сыравіны.
Даступныя фарматы: 0,45 л — бляшанка.