Безалкагольны газаваны напой без кафеіну. Асноўны смак лінейкі — лімон і лайм. 7 Up з’явіўся ў 1929 г. У рэцэпт да 1950 г. уваходзіў цытрат літыю, які выкарыстоўваюць з медыцынскімі мэтамі як стабілізатар настрою. 7 Up часта служыць асновай для безалкагольных кактэйляў.
Склад: вада, цукар, араматызатары харчовыя, рэгулятары кіслотнасці: E331(i), яблычная кіслата, цытрынавая кіслата; падсалодвальнікі: сукралоза і ацэсульфам калію; кансерванты: сорбат калію і бензаат натрыю. Змяшчае падсалодвальнікі. Пры празмерным ужыванні можа аказваць слабільнае дзеянне.
Даступныя фарматы: 0,5 л, 1 л, 1,5 л – ПЭТ-бутэлька.