MAHOU

Mahou прызнана ў Іспаніі кампаніяй з найлепшай рэпутацыяй у сегменце харчовай прадукцыі і напояў. Яе гісторыя налічвае больш за 125 гадоў. Гэта сямейны бізнэс, які вырабляе дзве траціны сусветнага аб’ёму іспанскага піва і ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых бровараў свету. Mahou-San Miguel S.A. з’яўляецца прыкладам умелага сумяшчэння шматгадовых традыцый і інавацыйных тэхналогій.

Піва Mahou 5 estrellas з’яўляецца флагманам брэнда. Гэта вынік шматгадовага вопыту і ведаў півавараў.

Mahou IPA прыгатавана ў стылі Session IPA з выкарыстаннем верхавых дрожджаў і спецыяльных гатункаў хмеля.

Безалкагольнае піва, зваранае з выкарыстаннем падсмажанага соладу, які прыўносіць у смак характэрныя ноткі.