Чэскі бровар Bernard існуе без малога 425 год. За гэты час завод не раз мяняў свайго ўладальніка, пераходзячы з прыватных рук у дзяржаўныя і наадварот. Апошняя змена ўладальнікаў адбылася ў 1991 годзе. Новыя гаспадары вырашылі вырабляць непастэрызаванае піва. Запрасіўшы лепшых майстроў і ўзяўшы за аснову выключна якасную сыравіну, яны здолелі хутка праславіць брэнд не толькі на разнастайным рынку Чэхіі, але і далёка за яго межамі. Сёння піва Bernard імпартуецца ў больш чым 25 краін свету. Яго дыстрыбуцыяй на беларускім рынку займаецца кампанія «Лідскае піва».