ПІВА

У піўным партфелі «Лідскага піва» дзясяткі розных гатункаў. На прадпрыемстве вырабляецца як прамысловае, так і крафтавае піва, некаторыя прадукты афіцыйна дыстрыбуцыруюцца ад сусветных піўных вытворцаў.

ЛІДСКАЕ

Піва «ЛІДСКАЕ» (раней — «Лидское») на заводзе вараць з 1967 г. У эпоху жорсткіх усесаюзных ДАСТаў розныя прадпрыемствы па ўсёй краіне выпускалі аднастайныя стандартныя гатункі. Звычайна мясцовае піва не перасякала межаў нацыянальных рэспублік. Піва з Ліды стала вядомым па-за межамі Беларусі

КАЛЕКЦЫЯ МАЙСТРА

Серыя калекцыйных і эксперыментальных гатункаў. З 2014 г. півавары «Лідскага піва» ствараюць абмежаваныя серыі, натхняючыся піўной культурай розных краін свету

Піва, зваранае ў брытанскім стылі

ЖИГУЛЕВСКОЕ

«Жигулевское» — знакаміты савецкі гатунак, сінонім слова «піва» ў СССР. У 2020 годзе «Жигулевское» ад «Лідскага піва» адзначае 80-гадовы юбілей. Рэцэптура гэтага піва засталася нязменнай аж з 1940 года, калі на заводзе упершыню зварылі самы распаўсюджаны гатунак

WARSTEINER

Кампанія Warsteiner варыць піва 250 гадоў. «Лідскае піва» — адно з некалькіх прадпрыемстваў, якое з 2014 года атрымала, а ў 2019 годзе пацвердзіла ліцэнзію на варэнне гэтага гатунку піва. Warsteiner называюць шампанскім сярод піўных гатункаў за працяглы працэс браджэння, залаты колер і асаблівыя складнікі

BERNARD

Чэскі бровар Bernard існуе без малога 425 год. За гэты час завод не раз мяняў свайго ўладальніка, пераходзячы з прыватных рук у дзяржаўныя і наадварот. Апошняя змена ўладальнікаў адбылася ў 1991 годзе. Новыя гаспадары вырашылі вырабляць непастэрызаванае піва. Запрасіўшы лепшых майстроў і ўзяўшы за аснову выключна якасную сыравіну, яны здолелі хутка праславіць брэнд не толькі на разнастайным рынку Чэхіі, але і далёка за яго межамі. Сёння піва Bernard імпартуецца ў больш чым 25 краін свету. Яго дыстрыбуцыяй на беларускім рынку займаецца кампанія «Лідскае піва»

MAHOU

Mahou прызнана ў Іспаніі кампаніяй з найлепшай рэпутацыяй у сегменце харчовай прадукцыі і напояў. Яе гісторыя налічвае больш за 125 гадоў. Гэта сямейны бізнэс, які вырабляе дзве траціны сусветнага аб’ёму іспанскага піва і ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых бровараў свету. Mahou-San Miguel S.A. з’яўляецца прыкладам умелага сумяшчэння шматгадовых традыцый і інавацыйных тэхналогій

ПІЎНЫ АРХІЎ

У гэтым раздзеле сабраныя самыя вядомыя гатункі, якія ў свой час варылі на «Лідскім піве»