Бадзёрыць, як вішня без цукру! Сустракайце навінку DYNAMI:T SUGAR FREE

Лінейка энергетычных напояў DYNAMI:T не ведае межаў. Калі «Даваць па поўнай!», як заклікае слоган брэнда, то не проста падбадзёрлівым эфектам ад напою, але і выбухным ягадным смакам пры нулявым змесце цукру.

У складзе DYNAMI:T SUGAR FREE кафеін і таурын. Апошні – гэта тая самая «карысная малекула», якая зараджае пазітыўнай энергіяй і спрыяе зняццю стрэсу, трывожнасці. А апроч таго – ніяцын (вітамін B3), які паляпшае працу мозгу, абмен рэчываў, якасць скуры, і вітаміны B5, В6, В12.

Вішнёвы DYNAMI:T SUGAR FREE стане пятым смакам у лінейцы энергетыкаў ад ААТ «Лідскае піва» і першым у фармаце «0 калорый». Няма межаў і для сітуацыі спажывання: атрымліваць асалоду ад напою можна ў дарозе, на вечарыне, ён дапаможа ўзбадзёрыцца ў ноч перад іспытам або надасць сіл падчас штодзённага перакусу на працы ці вучобе.

Тым, каму не церпіцца ацаніць смак вішні без цукру, давядзецца крыху пачакаць – у крамы па ўсёй Беларусі новы энергетык пачне паступаць на наступным тыдні. Напой даступны ў фармаце алюмініевай бляшанкі аб’ёмам 0,45 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ