У Лідзе пачалі варыць піва ў адпаведнасці з чэшскімі традыцыямі

У Лідзе пачалі варыць піва ў адпаведнасці з чэшскімі традыцыямі

«Лідскае піва» пачынае вытворчасць брэнда BOHÉMSKÝ LEV. Да распрацоўкі новых прадуктаў прыцягнулі Іржы Карліка — вядомага півавара, уласніка чэшскай кампаніі Czech Brewmasters. Каля года два майстры — Іржы і Алег Малахаў, галоўны півавар лідскага завода, — працавалі над рэцэптам, каб зварыць піва, якое адпавядала б высокім стандартам чэшскай якасці і за якім хацелася б сустракацца дзеля жывога камунікавання і прыемных эмоцый менавіта беларусам. Гарката новага піва ніжэй, чым у папулярных чэшскіх гатункаў, — 15 IBU, што, на думку чэшскага эксперта, з'яўляецца аптымальным спалучэннем, якое падкрэслівае водар і багаты смак. Для вытворчасці было вырашына скарыстаць прэміяльны хмель Багемія, які вельмі далікатна дадае гаркату, але не заглушае характэрны для чэшскага піва зерневы прысмак. Крэпасць новага піва складае 4,2%. Першым у продажы з'явіўся BOHÉMSKÝ LEV SVĚTLÉ. Навінка добра спалучаецца з простымі, але сытнымі закускамі. Дадаткам, які падкрэсліць смак, стануць сырная талерка з часнычным соусам, салёная ці марынаваная рыба, мясны пудынг і розныя хатнія грэнкі. Новы гатунак будзе выпускацца ва ўсіх папулярных аб'ёмах: шкляной бутэльцы 0,5 л, алюмініевай бляшанцы 0,45 л, а таксама ў фармаце для дружнай кампаніі — у ПЭТ 0,9 і 1,9 л. BOHÉMSKÝ LEV ČERNÉ з'явіцца ў прадажы напачатку чэрвеня, на паліцах можна будзе знайсці піва ў шкле 0,5 л і ў ПЭТ 0,9 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.