Час піць чай. Халодны чай! «Лідскае піва» прэзентавала новую катэгорыю пад вядомым брэндам

Халодны чай «AURA Iced Tea» напаўняе спакойнай энергіяй для яснага розуму. Мяккі смак сапраўднага чорнага і зялёнага чаю асвяжае, танізуе і спаталяе смагу. Змешчаныя ў навінке L-тэанін і антыаксіданты дазваляюць адчуць прыліў сіл і эмоцый.

У прадажы з’явяцца тры смакі: чорны чай з лімонам, зялёны чакай са смакам лясных ягад і ўлун з трускаўкай. У кожнай бутэлечцы 0,5 л утрымваецца больш за дзве лыжкі ліставога чаю, што дазваляе захаваць AURA Iced Tea уласцівыя натуральнаму якаснаму чаю карысныя ўласцівасці.

AURA Iced Tea Чорны чай з лімонам. Утрымвае L-тэанін — прыродную амінакіслату, якая лічыцца адным з лепшых натуральных сродкаў для здымання стрэсу. L-тэанін абвастрае ўвагу і адначасна здымае нервовасць і напругу, паляпшае якасць сну. AURA Iced Tea Чорны чай з лімонам валодае прыемным смакам чорнага чаю з кісла-салодкім цытрусавым водарам. Выпускаецца ў бутэльках аб’ёмам 0,5 л і 1,0 л.

AURA Iced Tea Зялёны чай з ляснымі ягадамі. Утрымваюць антыаксіданты, што запавольваюць працэсы старэння і паляпшаюць метабалізм, што добра сказваецца на агульным самаадчуванні і настроі. AURA Iced Tea Зялёны чай з ляснымі ягадамі валодае лёгкім летнім смакам з ягаднай саладосцю, ён асвяжае і бадзёрыць. Пададзены ў пакаванні аб’ёмам 0,5 л і 1,0 л.

AURA Iced Tea Улун з трускаўкай. Улун — гэта па-адметннаму апрацаваны чай, для якога характэрны рэзкі смак і насычаны кветкавы водар. Антыаксіданты, якія ўтрымваюцца ў кожнай бутэлечцы, робяць напой асабліва карысным, здымаюць напругу і зараджаюць новай, спакайнейшай энергіяй. Навінка паступіць у прадажы толькі ў аб’ёме 0,5 л.

Халодныя чаі ад «Лідскага піва» можна будзе заўважыць на паліцах крам па ўсёй Беларусі ўжо на гэтым тыдні. Рэкамендаваны кошт за 0,5 л — 1,45 BYN, за бутэлечку ў аб’ёме 1 л — 2,31 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ