Нуль абмежаванняў! «Лідскае піва» пашырыла безалкагольны асартымент новым незвычайным прадуктам

«Лідскае піва» працягвае развіваць культуру адказнага спажывання піва ў Беларусі і прадстаўляе «ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае». Гэта гатунак з яркім смакам нефільтраванага піва. Дзякуючы выкарыстанню пшанічнага соладу і практычна поўнай адсутнасці алкаголю, прадукт дазваляе адчуваць поўны смак пшанічнага піва ў розных сітуацыях.

«ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае» валодае смакам сапраўднага нефільтраванага піва і прыемным хмельным водарам, захоўваючы пры гэтым і іншыя галоўныя атрыбуты, характэрныя для гатунку: пышную пеністую шапку, мяккі водар і саладкаваты прысмак.

Безалкагольны нефільтраваны гатунак «ЛІДСКАЕ Нулёвачка Пшанічнае» валодае нізкай каларыйнасцю, выдатна спаталяе смагу і асвяжае ў летні дзень. Навінка прадстаўлена ў аб’ёме 0,45 літра і толькі ў алюмініевых бляшанках. Рэкамендаваная цана — 2,10 BYN. Прадукт ужо можна знайсці на паліцах беларускіх крам.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ