Першы на беларускім рынку! «Лідскі квас» выпусціў нефільтраваны квас

Першы нефільтраваны квас не толькі ў лінейцы «Лідскага квасу», але і сярод беларускіх вытворцаў паступіў у продаж у зручным фармаце аб’ёмам 1,5 літра. А да канца мая прадукт з’явіцца на паліцах крам яшчэ і ў стылёвых бляшанках аб’ёмам 0,5 літра.

«Лідскі квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ» вырабляюць са светлага кваснога сусла з даданнем папулярнага ў Беларусі соку журавін. Такое спалучэнне робіць смак напою мякчэйшым у параўнанні з добра знаёмым усім квасам натуральнага браджэння, а колер — насычана-ягадным. Фірмовая кіслінка, характэрная для саспелых журавін, асвяжае і пакідае прыемны прысмак. Для таго, каб лепш раскрыць арыгінальны смак, нефільтраваны квас рэкамендавана піць астуджаным.

Пры вытворчасці «Лідскі квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ» захоўваецца частка дражджавых целаў, якія звычайна падаляюцца на стадыі фільтрацыі. Дрожджы нясуць вялікую порцыю розных вітамінаў, насамперш групы B, і робяць нефільтраваны квас асабліва карысным.

Квас CRAZY CRUSH ЖУРАВІНЫ ў зручным «кампанейскім» PET-пакаванні даступны ў крамах па ўсёй краіне. Рэкамендаваная цана за 1,5 літра — 2,55 BYN. Кошт за модную бляшанку аб’ёмам 0,5 літра складзе 1,45 BYN. Такое пакаванне не прапускае сонечных праменяў, што дазваляе даўжэй захоўваць натуральныя ўласцівасці нефільтраванага квасу.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ