Паб там, дзе KORONET: «Лідскае піва» выпусціла новы гатунак у брытанскім стылі

Гатунак KORONET Pub Draught, назву якога можна перакласці як «пабнае разліўное», з’явіўся ў продажы па ўсёй краіне спецыяльна да пачатку сезона. У параўнанні з іншымі гатункамі ў лінейцы KORONET, Pub Draught валодае мякчэйшым смакам, лёгкім хмельна-кветкавым водарам, уласцівым свежаму піву, разлітаму па куфлях у пабе, а таксама характэрнай пышнай пеністай шапкай.

Мяккі свежы смак навіне забяспечвае тэхналогія падвойнага захмялення (double hopping) з ужываннем двух розных гатункаў: тэтрафрэша і саазскага хмелю. Першы дорыць лёгкую гаркату, традыцыйную для лагеру ў брытанскім стылі, а таксама робіць піва празрыста-залацістым і пеністым, другой — напаўняе кветачна-травяністым водарам.

KORONET Pub Draught — гэта еўрапейскі светлы лагер (Lager Euro PALE) крэпасцю 4,7%. Масавая доля сухіх рэчываў складае 10,6%. Гатунак адрозніваецца даволі нізкай гаркатой — усяго 3-5 IBU. Таксама для навіны характэрная мякчэйшая газіраванасць Gentle Carbonation, дзякуючы чаму смак супастаўны смаку піва, разлітага ў КЕГ. Pub Draught стане шостым гатункам у лінейцы KORONET і будзе выпускацца рэгулярна.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ