+1! І гаворка не пра надвор'е…

Лінейка крафтавага піва Калекцыя Майстра папоўнілася новым гатункам. Адмыслова да пачатку сезона на паліцах крам з’явілася класічнае пшанічнае піва з даданнем натуральнага соку малінаў – RASPBERRY FIELDS FOREVER.

Пшанічнае з малінамі – гэта светлае нефільтраванае піва, якое вырабляецца па тэхналогіі патройнага зброджвання. Менавіта дзякуючы ёй RASPBERRY FIELDS FOREVER атрымлівае пышную пену і мяккі пшанічны смак з яркімі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі. А натуральны сок малінаў надае прадукту прыемную кіслінку і далікатны прысмак. 

Пры стварэнні дадзенага гатунку на прадпрыемстве выкарыстоўваюць нямецкія дрожджы і не меней за 60% імпартнага пшанічнага соладу. У выніку атрымваецца насычанае светлае піва крэпасцю 4,6%.

RASPBERRY FIELDS FOREVER з Калекцыі Майстра даступна ў шкляных бутэльках аб’ёмам 0,5 літра і кегах аб’ёмам 20 літраў. Рэкамендаваная цана – 2,56 BYN за бутэльку. А да пачатку лета півавары з Ліды абяцаюць дапоўніць асартымент і RASPBERRY FIELDS FOREVER у бляшанках аб’ёмам 0,5 літра. Прадукт будзе пададзены ў зручным фармаце Upside down can, дзякуючы якому спажыўцы могуць ацаніць смак класічнага пшанічнага піва з выкананнем усіх правілаў спажывання гатунку.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ