Рэгулярны і ў новых фарматах! Рэтра-гатунак «Жыгулёўскае 80 год» чакаюць абнаўленні

Гатунак «Жыгулёўскае 80 год», выпушчаны адмыслова да юбілею легенды савецкага броварства, у асартыменце «Лідскага піва» з’явіўся год таму. Спрадвечна ў планах кампаніі быў запуск лімітаванага прадукту, але за гэты час ён так спадабаўся спажыўцам, што півавары з Ліды вырашылі перавесці яго ў сталы партфель. А апроч гэтай навіны знатакоў рэтра-гатунка ў хуткім сезоне здзівяць і іншымі.

Ужо да сярэдзіны сакавіка на «Лідскім піве» абяцаюць пачаць розліў дадзенага гатунка ў бляшанкі. Аб’ём хуткай навінкі – 0,45 літра. А да канца вясны «Жыгулёўскае 80 год» абяцаюць разліць і ў ПЭТ-бутэлькі. Літровы фармат упадабанага прадукту можна будзе знайсці толькі ў крамах Еўраопт.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ