Півавары з Ліды аднавілі адзін з найстарэйшых гатункаў кампаніі з нагоды яе 145-годдзя

Адзін з найдаўнейшых піваварных заводаў краіны адзначае свой юбілей выпускам піва з гісторыяй. У беларусаў з’явілася магчымасць даведаць смак піва, якое карысталася небывалым попытам больш за 120 гадоў таму. Не пакіне абыякавым і пакаванне прадукту: адмыслова да запуску легендарнага гатунка Ідэал з лінейкі ЛІДСКАЕ, на «Лідскім піве» ўзнавілі дакладную рэпліку бутэлькі таго часу.

Прэміяльны гатунак Ідэал стаў апошнім гатункам, які быў распрацаваны на «Лідскім піве» пры жыцці заснавальніка завода Носеля Пупко. Ён адкрыў бровар у далёкім 1876 годзе на ўласным участку ў Лідзе, дзякуючы чаму ўжо ў наш час горад назвалі сталіцай піваварства.

Мы ганарымся гісторыяй нашай кампаніі і сустракаем яе 145-годдзе з вялікім натхненнем, – адзначае Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва», якое ўваходзіць у склад фінскага холдынгу Olvi PLC. – За гады існавання піваварнi нашы спецыялісты адтачылi сваё майстэрства і сабралі унікальныя рэцэпты, якія дазваляюць вырабляць гатункі, якія аб’ядноўваюць вакол сябе мільёны блізкіх па духу людзей. Спецыяльна для іх мы аднавілі адзін з найстарэйшых прадуктаў «Лідскага піва», які падтрымае камунікацыю «145 год дзеля сваіх» і, напэўна, стане сімвалам трывалай сувязі паміж нашым мінулым і сучаснасцю.

У аснове ЛІДСКАЕ Ідэал – старажытны баварскі рэцэпт, прывезены ў пачатку XX стагоддзя асабіста Носелем Пупко. Каб максімальна наблізіцца да спадобы таго часу, сучасныя півавары выкарыстоўвалі мюнхенскі солад і адмысловы духмяны хмель. Дзякуючы гэтым інгрэдыентаў навінка атрымала насычаны саладкавы густ і лёгкую хмелёвую гаркату. Шчыльнасць піва 12%, крэпасць – 5%.

Акрамя яркага густу прадукт атрымаў і незвычайную ўпакоўку. Традыцыю разліваць піва ў бутэлькі з асаблівым дызайнам таксама завёў Носель Пупко. Да 145-годдзя кампаніі півавары з Ліды ўзнавілі дакладную рэпліку бутэлькі пачатку ХХ стагоддзя.

Бутвлка Идеал

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ