Брытанскае прызнанне: «Лідскае піва» вярнулася з буйнога міжнароднага конкурсу адразу з трыма ўзнагародамі

ААТ «Лідскае піва»  частка еўрапейскага холдынгу Olvi Plc  абыйшло на міжнародным конкурсе півавараў International Beer Challenge 2020 канкурэнтаў з 30 краін. На суд журы было прадстаўлена больш за 500 розных гатункаў, якія ацэньваліся метадам сляпой дэгустацыі. Узнагароды атрымалі адразу 3 гатункі ад лідскіх півавараў: Пшанічнае з Калекцыі Майстра, ЛІДСКАЕ Premium і Koronet Stout Original.

International Beer Challenge — буйны міжнародны конкурс, які штогод праходзіць у Лондане. У судзейскую калегію ўваходзяць знакамітыя півавары, піўныя самелье і іншыя прадстаўнікі сферы. У 24 раз яны ацанілі прадстаўленыя ў 81 катэгорыі прадукты. З улікам эпідэміялагічнага становішча ўпершыню сляпыя дэгустацыі праводзіліся анлайн. Эксперты ацанілі гатункі як ад традыцыйных лідэраў броварства — Бельгіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША —, так і ад маладых гульцоў на сусветным рынку — Чылі, М’янмы, Паўднёвай Карэі.

Золата ўдастоена Пшанічнае з Калекцыі Майстра (катэгорыя пшанічнага піва). Гэта светлае нефільтраванае піва без замутняльнікаў і араматызатараў. Яно вырабляецца па ўнікальнай тэхналогіі Triple Fermentation (тэхналогіі трайнога зброджвання). Менавіта дзякуючы ёй піва атрымлівае пышную пену і мяккі пшанічны смак з ярка выяўленымі фруктовымі нотамі банана і гваздзікі. Крэпасць прадукту — 5,0%, горыч — 13 IBU.

У катэгорыі лагеры журы адзначыла гатунак ЛІДСКАЕ Premium, ён атрымаў бронзу. Светлае піва, якое валодае чыстым соладавым смакам, вырабляецца па ўдасканаленай тэхналогіі нізавога браджэння з выкарыстаннем асаблівай расы дражджэй. Гэта першы прадукт, створаны сумеснымі намаганнямі беларускіх тэхнолагаў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi.

Трэці медаль — таксама бронзавы — атрымаў Koronet Stout Original (катэгорыя стаут/ портар). Гэта піва, зваранае ў брытанскім стылі, якое адрозніваюць глыбокі цёмны колер, соладава-карамельны водар, асаблівая гарчынка і пышная крэмавая пена. Крэпасць прадукту — 4,2%, горыч — 10 IBU.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ