Медыцынскія ўстановы і сацыяльныя аб’екты. Як AURA прыйшла на дапамогу мінчанам падчас воднага калапсу

Брэнд AURA, які належыць кампаніі «Лідскае піва», прыйшоў на дапамогу мінчанам, якія сутыкнуліся з дэфіцытам пітной вады. У аператыўным парадку кампанія вылучыла 15.000 літровых бутэлек, якія, сумесна з МНС, дастаўляе ў сацыяльныя ўстановы Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў г. Мінска. Дапамогу ўжо атрымалі ў 6-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклініцы, Клініка-дыягнастычным цэнтры па вул. Сямашка, Гарадскім клінічным скурна-венералагічным дыспансэры па вул. Прылуцкай, а таксама ў Цэнтры сацыяльнай дапамогі Фрунзенскага раёна. Выдаткі, звязаныя з вытворчасцю, дастаўкай і адгрузкай вады, кампанія пакрыла самастойна.

— Як актыўны прадстаўнік сацыяльна-адказнага бізнес-асяроддзя, мы не змаглі застацца ў баку ад праблем мінчан, якія на дадзены момант не маюць доступу да чыстай пітной вадзе. Па афіцыйных дадзеных гэта каля 800.000 чалавек, сярод іх ёсць адзінокія пажылыя людзі, пацыенты бальніц, іншыя ўразлівыя групы насельніцтва, — адзначыла менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лідскае піва» Надзея Звонік. — Наша кампанія вырашыла накіраваць усе свабодныя рэсурсы на дапамогу найбольш неабароненым слаям насельніцтва, усім тым, хто не можа самастойна вырашыць сітуацыю, якая склалася.

Нагадаем, пітная вада AURA здабываецца з глыбокіх артэзіянскіх крыніц, размешчаных на тэрыторыі вытворчасці «Лідскага піва», і валодае прыемным мяккім смакам. У яе складзе — асаблівае спалучэнне мінералаў і мікраэлементаў (кальцый, магній, калій, гідракарбанаты, а таксама фтарыд-іёны), за кошт якіх AURA выдатна асвяжае і вяртае жыццёвы тонус.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ