Сустракаем пераможцу! ЛІДСКАЕ Premium вярнулася з міжнароднага конкурсу з чарговай узнагародай

Журы буйнога міжнароднага конкурсу Superior Taste Award-2020 (Бельгія) прысудзіла залатую зорку гатунку ЛІДСКАЕ Premium. Superior Taste Award штогод праводзіцца Міжнародным інстытутам смаку і якасці. На конкурс прымаюцца прадукты з некалькіх сотняў катэгорый, у тым ліку піва.

Каб забяспечыць непрадузятыя ацэнкі, каля 200 прафесійных шэфаў і спецыялістаў па напоям з 20 еўрапейскіх краін ацэньваюць арганалептычныя ўласцівасці прадуктаў метадам сляпой дэгустацыі. У ананімным рэжыме і без ідэнтыфікацыі маркі і краіны яе паходжання кожны член журы ставіць балы за першае ўражанне, якое складае напой, яго знешні выгляд, водар, смак, пасляўкуссе. Фінальная ацэнка — сярэдні вынік атрыманых балаў.

Нагадаем, ЛІДСКАЕ Premium — лёгкі духмяны лагер залацістага колеру з пышнай пенай і мяккім смакам. У асартыменце завода прысутнічае з 2009 года. Гэты гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі беларускіх тэхнолагаў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi, які стаў стратэгічным інвестарам «Лідскага піва».

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ