Дзень нараджэння ў нас – падарункі вам! «Лідскі квас» дорыць магчымасць выйграць распрацоўку генеалагічнага дрэва для вашай сям’і

На працягу 100-гадовай гісторыі «Лідскі квас» быў сведкам сямейных сустрэч і штодзённага жыцця некалькіх пакаленняў беларусаў. З нагоды свайго юбілею брэнд запускае конкурс, пераможцы якога атрымаюць магчымасць даведацца пра гісторыю сваёй сям’і да 5-га калена. Такіх шчасліўчыкаў будзе 10. Супрацоўнікі Нацыянальнага архіва створаць для іх генеалагічнае дрэва. Астатнія ўдзельнікі конкурсу змогуць стварыць сваё сямейнае дрэва самастойна, скарыстаўшыся спецыяльнай формай на сайце lidskijkvas.by.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна пакінуць заяўку, апісаўшы ў ёй гісторыю сваёй сям’і і падзяліўшыся самымі незвычайнымі фактамі з лёсаў продкаў. Да анкеты таксама варта прыкласці некалькі сямейных фота, удакладніўшы, чаму хочаце стварыць сваё дрэва разам з «Лідскім квасам». Заяўкі прымаюцца па спасылцы. Аўтары 10 самых натхняльных гісторый стануць пераможцамі. Іх імёны будуць абвешчаны ў 2 этапы: першыя пяць — 26 ліпеня, другая пяцёрка — 11 верасня.

Не прамініце свой шанец адправіцца ў падарожжа ў часе разам з «Лідскім квасам»!

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ