─ Аргкамітэт фестывалю да апошняга не пакідаў надзей, што ў верасні Ліда зноў стане фестывальнай сталіцай Беларусі. Праца над LIDBEER-2020 стартавала ў жніўні мінулага года, мы рыхтавалі істотнае змяненне фармату фэсту і яго забаўляльнай праграмы. Аднак рызыка заражэння вірусам COVID-19 занадта вялікая, калі збіраецца шмат людзей. Рашэнне давалася нам цяжка, але здароўе і бяспека гасцей, партнёраў фестывалю і супрацоўнікаў для нас на першым месцы, ─ адзначае генеральны дырэктар кампаніі «Лідскае піва» А. Мікшыс.
Кампанія «Лідскае піва» упершыню правяла LIDBEER у 2015 годзе. Хэдлайнерамі галоўнай сцэны фестывалю ў розныя гады станавіліся такія гурты як «БІ-2», «Чайф», «Акіян Эльзы», «Ленінград». Колькасць гасцей свята дасягала 130 000 чалавек з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і іншых краін.