Заміксуй у сваім стылі! У Беларусі стартавалі прадажы новай Mirinda

ААТ «Лідскае піва», партнёр карпарацыі PepsiCo на тэрыторыі Беларусі, запусціла вытворчасць новага смаку ў лінейцы напояў Mirinda. Ім стаў мікс чарніцы і апельсіна, які адрозніваецца насычаным сіне-блакітным колерам. Такім чынам Беларусь далучылася да тых рэгіёнаў свету, дзе можна паспрабаваць Mirinda MixIt.

Mirinda са смакам чарніцы і апельсіна – гэта салодкі асвяжальны напой з нізкім утрыманнем калорый. У адной шклянцы напою ўтрымліваецца менш за 1% ккал ад сутачнай энэргетычнай патрэбы дарослага чалавека. Мікс валодае яскравым чарнічным смакам з адценнямі цытрусавых. Mirinda MixIt даступная ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 0,5 л, 1 л і 1,5 л.

Mirinda са смакам чарніцы і апельсіна працягвае філасофію брэнда, сканцэнтраваную ў слогане «Заміксуй у сваім стылі». Напой падыдзе як прыхільнікам знакамітай лінейкі, так і ўсім тым, хто гатовы спрабаваць новыя, незвычайныя і яркія смакі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ