6 гадоў паспяховага партнёрства: «Лідскае піва» адзначае 6-годдзе запуску ліцэнзійнай вытворчасці Warsteiner

Пагадненне паміж «Лідскім півам» і Warsteiner International KG было падпісана ў 2014 годзе. У 2019 тэрмін яго дзеяння працягнулі яшчэ на 5 гадоў. Warsteiner стаў першым ліцэнзійным брэндам для прадпрыемства.

Сёння «Лідскае піва»  адна з шасці кампаній у свеце, якая выпускае піва па ліцэнзіі Warsteiner. Год таму адмыслова для беларускага рынку найбуйнейшы прыватны бровар Германіі сумесна з «Лідскім півам» распрацаваў унікальны гатунак Warsteiner Light Pilsner. Гэта адзіны выпадак у шматгадовай гісторыі Warsteiner па запуску прадукту, створанага за межамі нямецкага бровара. Падобная калабарацыя стала магчымай дзякуючы высокай прафесійнай экспертызе лідскіх півавараў і пацвярджэннем даверу нямецкага боку.

  Адна з найважнейшых мэтаў нашай кампаніі — прапаноўваць беларускім спажыўцам больш прадуктаў сусветнага ўзроўню і стандарту, — адзначыў А. Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва». —  Для нас Warsteiner стратэгічны партнёр, чый вопыт і традыцыі піваварства мы цэнім вельмі высока. Наша партнёрства — гэта 6 гадоў паспяховага супрацоўніцтва, якое мы плануем працягваць і развіваць.

 Еўрапейскі лагер Warsteiner варыцца ў адпаведнасці з класічным нямецкім законам аб чысціні піваварэння. Да працэсу піваварэння і кожнага з інгрэдыентаў прад’яўляюцца строгія патрабаванні. Для вытворчасці Warsteiner выкарыстоўваецца артэзіянская вада, якая прайшла двайную апрацоўку. У склад прадукту ўваходзіць спецыяльная сумесь хмеляў, якая рыхтуецца толькі ў нямецкім горадзе Варштайн, асаблівыя нямецкія дрожджы і адборны ячмень. Пасля кожнага варэння ўзоры з Ліды адпраўляюць на кантроль у лабараторыю Warsteiner, дзе іх ацэньваюць на адпаведнасць арганалептычных уласцівасцяў нямецкай рэцэптуры. Нярэдкія выпадкі, калі беларускія ўзоры атрымліваюць больш высокія ацэнкі, чым нямецкія.

Warsteiner International KG  найбуйнейшы сямейны бровар Германіі з вопытам піваварства, які фармаваўся на працягу 267 гадоў. Піва мае высакародны смак, з характэрнай хмелевай гарчынкай, якая атрымліваецца ў выніку больш працяглага браджэння. Гэта дае магчымасць называць Warsteiner «шампанскім сярод піва». На беларускім рынку брэнд прадстаўлены двума гатункамі  Warsteiner Premium Beer і Warsteiner Light Pilsner. Даступныя фарматы пакавання  шкляныя бутэлькі і банкі 0,5 л, а таксама кегі. У гэтым годзе ААТ «Лідскае піва» плануе пашырэнне лінейкі Warsteiner, якое будзе анансавана асобна.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ