+1: Koronet пашырыў лінейку безалкагольных прадуктаў «Лідскага піва»

+1: Koronet пашырыў лінейку безалкагольных прадуктаў «Лідскага піва»

Рынак піва і алкаголю ў цэлым паступова трансфармуецца: спажыўцы ўсё часцей выбіраюць прадукты з паніжанай колькасцю алкаголю, а часам і зусім без яго. «Лідскае піва», як кампанія-наватар і рухавік культуры адказнага спажывання, інвесціруе ў развіццё безалкагольнага піўнога сегмента і прадстаўляе навінку — Koronet Alcohol Free. Koronet Alcohol Free — гэта рашэнне для тых, хто не толькі сочыць за сусветнымі трэндамі, а яшчэ і з задавальненнем спрабуе цікавыя навінкі. У складзе безалкагольнага Koronet ёсць карамельны солад, які ўплывае на насычанасць смаку, і хмель Hallertau Tradition, які дадае прыемныя цытрусавыя і травяныя ноткі водару. Навінка прадстаўлена ў аб’ёме 0,568 л — унікальны для беларускага рынку фармат брытанскай пінты. Спажыўцы змогуць знайсці прадукт як у «шкле», так і ў бляшанцы. Koronet Alcohol Free рэкамендавана падаваць астуджаным да 12 градусаў.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.