Да маштабнага фестывалю застаўся 1 дзень. Глядзіце карту падзей юбілейнага LIDBEER-2019

Фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER пяты раз збярэ ў сталіцы броварства Лідзе дзясяткі тысяч людзей. Агромністы фудкорт, забавы, сувеніры і музыка ад топавых выканаўцаў розных пакаленняў – далёка не ўсё, што чакае гасцей. Ніжэй – праграма таго, што трэба паспець зрабіць на грандыёзным open air, а таксама карта фестывалю.

Ацаніць разнастайнасць фудкорта

 Найсмачнейшыя стравы беларускай, азіяцкай, еўрапейскай кухань штогод збіраюць у цэнтры Ліды дзясяткі тысяч знатакоў гастраноміі. Сёлета зона фудкорта павялічылася: каля 200 кропак з ежай і напоямі будуць знаходзіцца ля сцен Лідскага замка, Малой і Галоўнай сцэн. Гэта дазволіць скараціць час чакання заказу і больш часу правесці з сябрамі. Фудкорт у дзень open air будзе працаваць максімальна доўга – з 10:00 да 02:00.

Паўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях

Квэсты, конкурсы і атракцыёны – наведаць трэба ўсё. Да таго ж свае сувеніры прадставяць 130 лепшых рамеснікаў.

Фішка фестывалю – магчымасць наведаць адзін са старэйшых піўзаводаў Беларусі. ААТ «Лідскае піва» адчыніць дзверы для паўналетніх гасцей, каб раскрыць сакрэты броварства. Групы фарміруюцца ў парадку жывой чаргі з 8:00 да 18:00. Колькасць месцаў на бясплатную экскурсію абмежавана.

 

10:00 – 20:00 – Актыўнасці, музычныя прадстаўленні вакол Лідскага замка

10:00 – 18:00 – Актыўнасці ў зоне гала-канцэрта

10:00 – 23:00 – Сувеніры

10:00 – 23:00 – Рамеснікі

10:00 – 20:00 – Дзіцячая зона

11:00 – 12:15 – Малая сцэна: урачыстае адкрыццё свята, прысвечанага 696-годдзю з дня заснавання горада Ліды

12:00 – 23:00 – Луна-парк

12:30 – 12:45 – Лідскі замак (паўночная сцяна): урачыстае адкрыццё помніка Гедыміну

12:50 – 13:00 – Лідскі замак (усходняя сцяна): урачыстае адкрыццё фестывалю LIDBEER

13:00 – 17:00 – Інтэрактыўны квэст

Паслухаць маладых беларускіх выканаўцаў

 Для многіх маладых музыкантаў LIDBEER стаў стартавай пляцоўкай. Больш за 100 заявак атрымаў аргкамітэт фестывалю сёлета, але толькі 5 гуртоў выступяць на Малой сцэне фестывалю. Ужо ў трэці раз пераможцы галасавання сярод музыкантаў адкрыюць наступны гала-канцэрт open air. Такім чынам, першым удзельнікам LIDBEER-2020 стаў гурт John Connor.

13:00-13:30 – «Вектар»

13:45-14:15 –Perfect Life

14:30-15:00 –No Drink no Pass

15:15-15:45 – «Хуткі смоўж»

16:00-16:30 –John Connor

Падпяваць хэдлайнерам

 На галоўнай музычнай сцэне фестывалю заўсёды выступалі легендарныя рок-гурты. Юбілейны LIDBEER пацешыць прадстаўнікоў розных пакаленняў і аматараў розных музычных жанраў. Пераможцы мінулагодняга галасавання – гурт Yellow Arc 6 – адкрыюць шматгадзінны канцэрт фестывалю. Выступіць малады калектыў «Молчат дома», які набірае папулярнасць не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. Любімы беларускі гурт Akute заспявае на роднай мове. Музыкі ўкраінскага поп-гурта «АГОНЬ» ператвораць сцэну ў танцпол пад палымяныя хіты. Доўгачаканае выступленне рэп-выканаўцы Элджэя стане першым у лайн-апе хэдлайнераў. Пасля на сцэну выйдуць культавыя рок-гурты «СПЛИН» і «ЧАЙФ».

18:00  – Пачатак работы галоўнай сцэны

18:05 – 18:25 – Yellow Arc 6

18:40 – 19:10 – «Молчат Дома»

19:25 – 19:55 – Akute

20:15 – 21:00 –  «Агонь»

21:20 – 22:05 –  «Элджей»

22:25 – 23:25 – «СПЛИН»

23:45 – 01:00 – «ЧАЙФ»

 

Святочны феерверк адбудзецца ў 00:55.

 

Як даехаць да Ліды

 Да фестывальнага горада ходзяць аўтобусы, маршруткі і цягнікі. БЧ у дзень LIDBEER пусціць дадатковы цягнік Мінск – Ліда, які адправіцца назад ужо пасля залпаў феерверкаў.

Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у інфацэнтрах з 10:00 да 20:00.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ