Fizz запускае сезонную навінку – сідр натуральнага браджэння з клубніцамі і базілікам

Fizz запускае сезонную навінку – сідр натуральнага браджэння з клубніцамі і базілікам

ААТ «Лідскае піва» дапоўніла лінейку сідру натуральнага браджэння Fizz сезонным смакам. З пачатку красавіка і да восені ў асартыменце вытворцы будзе прысутнічаць Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) – традыцыйны натуральны яблычны сідр, дапоўнены смакам клубніц і асвяжальнай ноткай базіліка.

Сідр Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) выраблены з сапраўднага яблычнага соку шляхам натуральнага браджэння. Дзякуючы спалучэнню класічных для сідру яблычных саладкаватых нот, клубнічнага водару і асвяжальных нотак базіліка навінка атрымала далікатны мяккі смак. У гарачыя летнія дні якасці смаку Fizz Клубнічны з базілікам (Strawberry & Basil) можна ўзмацніць даданнем лёду.

Навінка будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 1 л. Крэпасць сідру – 4,5%. Рэкамендаваны кошт для гандлёвых кропак складзе 2,98 беларускіх рублёў.

butyilki-na-sayt_FIZZ_BAZILIK-2-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.