2,8 млн еўра інвестыцый і 228 млн літраў піва і напояў: «Лідскае піва» падвяло вынікі 2018 года

У 2018 годзе «Лідскае піва» рэалізавала 228 млн літраў піва і напояў, у мадэрнізацыю вытворчасці інвеставалі больш за 2,8 млн. еўра, а кампанія перасягнула 10-гадовую мяжу ў складзе канцэрна Olvi Group (Фінляндыя). Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар кампаніі Аўдрыус Мікшыс.

У структуры продажаў па-ранейшаму лідзіруе піва. Толькі ў Беларусі кампанія прадала звыш 93,7 млн. літраў – на 3% больш, чым годам раней. Прырост продажаў піва і квасу на экспарт пры гэтым склаў +49% у параўнанні з 2017 годам.

Кіраўніцтва ААТ «Лідскае піва» надало асаблівую ўвагу інвестыцыйным праектам, рэалізаваным за 10-годдзе ў складзе Olvi Group: «За гэтыя гады тэхналагічнае аблічча «Лідскага піва» цалкам змянілася. Прыярытэт кампаніі – бескампрамісная якасць прадукцыі, таму толькі ў мадэрнізацыю вытворчасці «Лідскага піва» было інвесціравана каля 73 599 476 еўра. 2018 год не стаў выключэннем для інвестыцыйных праектаў: мы набылі 4 новыя танкі для браджэння піва, усталявалі асушальнік і інспектар пустой бутэлькі, дадатковыя прыборы кантролю і новыя фарматы разліву», – распавёў генеральны дырэктар ААТ«Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

Акрамя дзесяцігоддзя ў складзе Olvi Group «Лідскае піва» ў хуткім часе адзначыць і 5-годдзе супрацоўніцтва з нямецкім брэндам Warsteiner. Паводле слоў гендырэктара, яно аказалася вельмі паспяховым: аб’ёмы ліцэнзійнай вытворчасці ў Беларусі за гэтыя гады практычна падвоіліся, сярэдні штогадовы прырост рэалізацыі прадукцыі брэнда Warsteiner склаў 13%.

Сярод тэндэнцый рынку, якія адзначыў Аўдрыус Мікшыс – рост інвестыцый у продажы і гандлёвы маркетынг з боку ключавых вытворцаў, а таксама павышэнне ролі прома, прычым зніжкі асабліва эфектыўныя для вядомых брэндаў. Усе большы ціск аказваюць уласныя гандлёвыя маркі рытэйлераў, якія канкурыруюць з-за нізкага кошту.

Кампанія «Лідскае піва» стала часткай міжнароднай групы Olvi ў снежні 2008 года. Фінскі канцэрн на бягучы момант валодае 95,87% акцый. Прадпрыемства ўваходзіць у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у Гродзенскай вобласці.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ