Warsteiner Light Pilsener: падарунак у гонар знакавай даты

Warsteiner Light Pilsener: падарунак у гонар знакавай даты

У красавіку 2019 года кампанія ААТ «Лідскае піва» адзначае 5-годдзе запуску ліцэнзійнай вытворчасці нямецкага брэнда прэміум-класа Warsteiner у Беларусі. У гонар знакавай даты лінейку брэнда ў Беларусі дапоўніў новы гатунак Warsteiner Light Pilsener. Гэта першы гатунак, распрацаваны спецыяльна для беларускага рынку піваварамі «Лідскага піва» сумесна з нямецкімі калегамі.

У параўнанні з класічным Warsteiner Premium Beer новы гатунак валодае больш лёгкім і мяккім смакам. Піва мае высакароднае залацістае адценне. Для вырабу навінкі, як і для ўсёй лінейкі  Warsteiner Premium Beer, выкарыстоўваюцца нямецкія дрожджы, адборны ячмень і спецыяльны купаж.

Warsteiner Light Pilsener – фільтраванае светлае піва (5,5 EBC). Яно валодае лёгкім смакам з горыччу (20 IBU). Шчыльнасць напою складае 9,6%, утрыманне алкаголю – 4,2%. Фармат упакоўкі – шкляная бутэлька зялёнага колеру аб’ёмам 0,5 л. Ужываць найлепш пры тэмпературы 12 градусаў. Рэкамендуемая цана – 1,98 беларускіх рублёў.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.