Koronet Light IPA: навінка з двухсотгадовай гісторыяй

«Лідскае піва» вывела на рынак Koronet Light IPA на рэгулярнай аснове.

Koronet Light IPA атрымаў выяўленую гарчынку і яркі водар, пры гэтым ён мае больш мяккі смак у параўнанні з іншымі прадстаўнікамі гатунку. Тэхналогія вытворчасці «dry hopping» дазваляе захаваць устойлівы смак і водар хмелю. Брытанскі гатунак хмелю Target забяспечвае напой травяным і мандарынавым водарам. Дапаўняе купаж пахам трапічнай садавіны амерыканскі Ekuanot. Солад Pale Ale Malt з ноткамі арэха ўзмацняе аўтэнтычны смак і  залацістае адценне піва.

Koronet Light IPA – фільтраваны светлы эль мацункам 4,7%. Навінка разліваецца ў брытанскую пінту аб’ёмам 0,568 л. Ужываць гатунак рэкамендуецца пры тэмпературы 12 градусаў.

Рэкамендаваная цана – 2,37 беларускіх рублёў.  Навінка ўжо даступная ў буйных крамах.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ