Лідскія півавары аднавілі вытворчасць імбірнага піва з перцам чылі

Лідскія півавары аднавілі вытворчасць імбірнага піва з перцам чылі

«Лідскае піва» вяртае на беларускі рынак імбірнае піва. З сакавіка Ginger Beer з’явіцца ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра» як частка рэгулярнага асартыменту. Ginger Beer уяўляе сабой спецыяльнае светлае піва з багатым смакам. Яно прыгатавана з даданнем натуральнага імбіру і перцу чылі, што надае яму яскравы водар і пікантную вастрыню. Да 2019 года Ginger Beer двойчы з’яўляўся ў лінейцы «Калекцыя Майстра» і за гэты час палюбіўся спажыўцам. Імбірнае піва з’явілася ў Англіі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Рэзкім азіяцкім коранем тады лячылі шматлікія захворванні: ад прастуды да марской хваробы. Наведвальнікі ангельскіх пабаў маглі зрабіць імбірным практычна любое піва: каля ўваходу стаяла цэлая бочка з імбірнай стружкай і па жаданні можна было насыпаць яе ў свой піўны келіх. Найбольшую папулярнасць імбірнае піва (эль) атрымала ў пачатку XX стагоддзя ў Брытаніі, Германіі, Канадзе і ЗША. Піва сталі ўжываць не толькі як самастойны напой, але і ў якасці дадатку да соўсаў і кулінарных страў. «Рашэнне аб пастаянным выпуску імбірнага піва шмат у чым прадыктавана просьбамі спажыўцоў. Раней Ginger Beer вырабляўся лімітаванымі партыямі і шмат каму прыйшоўся да спадобы, – адзначыла дырэктар па маркетынгу кампаніі «Лідскае піва» Ірына Капілава. – Мы разлічваем, што наяўнасць у пастаянным асартыменце зробіць гэты гатунак больш даступным для пакупнікоў, а таксама будзе развіваць смакавыя перавагі беларусаў. На яшчэ адзін папулярны ў свеце гатунак піва ў рэспубліцы стала больш». Піва адрозніваюць павышаная шчыльнасць (13%) і крэпасць (5,3%). Гэты гатунак валодае мяккім бурштынавым колерам (6,2 EBC), паказчык горычы – 16 IBU. Для гатунку абрана шкляная бутэлька 0,5 л. «Калекцыя Майстра» – першая ў Беларусі лінейка прамысловага крафта ад буйнога піваварнага вытворцы. Серыя налічвае больш за дзясятак аўтарскіх і эксперыментальных гатункаў, якія дазваляюць пашырыць веды пра піва і пазнаёміць беларусаў з асноўнымі сусветнымі трэндамі ў галіне. З 2019 года прынята рашэнне нароўні з лімітаваных партыямі ўводзіць у калекцыю і пастаянныя гатункі. Першым з іх стаў India Pale Ale.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.