У Беларусі ўпершыню выпусцілі квас са смакам грушы

У Беларусі ўпершыню выпусцілі квас са смакам грушы ад Лідскага піва

Кампанія «Лідскае піва» выпусціла лімітаваную серыю зімовага квасу са смакам грушы. Навінка «Марозная груша» будзе даступная ў крамах – да канца лютага 2019 года.

Рэцэптура кваса сапраўднага браджэння спецыяльна распрацавана да зімы. У якасці асновы – хлебны квас, а класічныя складнікі дапаўняюць натуральныя экстракты грушы, міндаля і ванілі. Яны надаюць напою прыемны водар і адмысловы смак з фруктовымі нотамі, што створана, каб падняць настрой у марознае надвор’е.

«Марозная груша» пазіцыянуецца як самастойны напой, але пры гэтым удала спалучаецца са стравамі святочнага і паўсядзённага стала. Як і ўсе астатнія прадстаўнікі лідскага квасу, навінка не ўтрымлівае кансервантаў.

Новы напой даступны ў двух фарматах – бутэльках на 1,5 і 0,5 літра. Яго лёгка пазнаць па арыгінальнай этыкетцы. У дызайне пакавання знайшлі адлюстраванне матывы навагодніх святаў: утульны снежны вечар і актыўныя зімовыя забавы, такія як катанне на санях. Рэкамендаваная цана – 1,17 і 2,07 рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літра адпаведна.

Kvas-LE_15L_PET_1953h568-px-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ