Лідскія півавары зварылі новае ЛІДСКАЕ Зімовае

З 1 кастрычніка флагманскую лінейку лідскага піўзавода папоўніла лімітаваная сезонная навінка — піва ЛІДСКАЕ Зімовае. Ужо ў трэці раз “Лідскае піва” прапануе новы лімітаваны гатунак, звараны спецыяльна да старту халоднага сезона і зімовых святаў. У гэтым годзе спажыўцам прапануюць ацаніць новае ЛІДСКАЕ Зімовае са спалучэннем традыцыйных зімовых смакаў ядлоўца, карыцы і гваздзікі.

ЛІДСКАЕ Зімовае — спецыяльнае цёмнае піва нізавога браджэння. Экстракт ядлоўца (натуральная выцяжка з ягад расліны), а таксама экстракты карыцы і гваздзікі надаюць піву насычаную аксамітасць і цёплыню, падкрэсліваючы глыбіню смаку цёмнага піва.

Як і ў 2017-м годзе, этыкетка выканана з металізаванай паперы. На цёмным фоне размешчаны сілуэты традыцыйных атрыбутаў зімовых святаў: снег, ёлачныя цацкі, заснежаныя зімовыя дамы і прыбраная навагодняя ёлка. Слоган кампаніі ЛІДСКАЕ Зімовае, як і ў брэнда ЛІДСКАЕ® увогуле — «Шануем цеплыню адносін».

Мацунак навінкі — 5%. Масавая доля сухіх рэчываў — 12,5 адсоткаў. Горыч прадукту складае 15-18 IBU, каляровасць — 75 EBC. Рэкамендаваная тэмпература ўжывання ЛІДСКАЕ Зімовае — +12-14 °C. Зімовы гатунак ад «Лідскага піва» можа стаць і асновай для гарачых кактэйляў тыпу глінтвейн.

Навінка будзе прадстаўлена ў продажы лімітаванай партыяй – 210 000 літраў — на працягу зімовага сезону. Рэкамендаваная цана на паліцах крам — 1,86 рублёў за бутэльку ў шкле 0,5 літра.

zimovae-05l_for-site-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ