Гатунак IPA выйграў права застацца ў «Калекцыі Майстра» паводле анлайн-галасавання спажыўцоў

Упершыню ў гісторыі піўзавода спажыўцам была прадстаўлена магчымасць «вырашыць лёс» піўных гатункаў крафтавай лінейкі «Калекцыя Майстра» анлайн.

Прыняўшы ўдзел у галасаванні на сайце craftbeer.by, спажыўцы маглі аддаць голас у падтрымку аднаго з двух гатункаў піва — India Pale Ale (IPA) альбо Australian Light Lager. Па выніках галасавання звыш  4 000 анлайн-карыстальнікаў, з перавагай у 808 галасоў (2 420 супраць 1 612) перамогу атрымаў гатунак India Pale Ale (IPA). Гэты прадукт цяпер будзе прысутнічаць у асартыменце «Калекцыя Майстра» на пастаяннай аснове.

Рэцэптура IPA не зменіцца, на паліцах гандлёвых кропак прадукт будзе прадстаўлены ў фармаце шкляной бутэлькі 0,5 л. Рэгулярныя продажы гатунку пачнуцца са снежня 2018 года.

IPA ў «Калекцыі Майстра» з’явіўся восенню 2016 года. Гатунак звараны ў лепшых традыцыях англійскіх эляў з даданнем асаблівых гатункаў хмелю Hallertau Saphir, Perle, Comet, Mosaic, Ella. Утрыманне алкаголю ў гатунку — 5,2%. Масавая доля сухіх рэчываў — 12%.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ