У «Лідскага піва» — 4 медалі конкурсу International Beer Challenge 2018 (Лондан)

Скарбонка ўзнагарод «Лідскага піва» зноўку папоўнілася: кампанія атрымала адразу 4 медалі прэстыжнага конкурсу International Beer Challenge 2018 (Лондан, Вялікабрытанія).

Па выніках ацэнак журы, гатунак ЛІДСКАЕ Пшанічнае ўзнагарожданы залатым медалём. Срэбрам эксперты адзначылі смак Koronet Brown Ale — навінкі 2018 года. Бронзавыя медалі дасталіся гатункам ЛІДСКАЕ Pilsner і ЛІДСКАЕ Аксамітнае.

International Beer Challenge — штогадовы міжнародны конкурс, які праходзіць у Вялікабрытаніі з 2006 года і з’яўляецца найбуйнейшым у свеце прафесійным дэгустацыйным конкурсам пакаванага піва. Штогод заяўку на ўдзел падаюць каля 30 краін свету.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ