KORONET STOUT ORIGINAL – традыцыйны брытанскі стаўт у лінейцы KORONET

«Лідскае піва» пачынае продажы гатунка KORONET STOUT ORIGINAL. Гэты гатунак заменіць на паліцы KORONET STOUT.

Пры вытворчасці KORONET STOUT ORIGINAL выкарыстоўваецца тэхналогія верхавога браджэння дрожджаў, якая характэрна для класічных брытанскіх стаутаў.

KORONET STOUT ORIGINAL мае мацунак 4,2%, горыч 10-12 IBU, масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле – 10%. Гатунак мае саладкаваты водар з ноткамі кавы і падсмажанага соладу. У смаку прадукту збалансаваны горыч і саладосць. Такія смакавыя характарыстыкі прадукту надала кампазіцыя саладоў Chateau Black і Chateau Roasted Barley, а таксама некалькі відаў хмеля, якія культывуюцца ў Велікабрытаніі. Хмель East Kent Goldings мае негалоснае званне «караля ангельскіх гатункаў хмелю», а хмель Fuggle (названы ў гонар півавара Рычарда Фаггла, які ўпершыню прадставіў гэты від хмеля на англійскім рынку ў 1865 годзе) лічыцца адным з родапачынальнікаў броварства ў Англіі канца XIX- пачатку XX стст .

Прадукт будзе прысутнічаць у асартыменце на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлены ў двух фарматах каралеўскай пінты: шкляная бутэлька 0,568 л і ПЭТ 1,136 л. Пры гэтым дызайн KORONET STOUT ORIGINAL будзе нязначна адрознівацца ад папярэдніка: на калье ў назве з’явіцца прыстаўка ORIGINAL, ніжняя этыкетка будзе выканана ў высакародным чорным колеры (раней – гарчычны).

Цана прадукту будзе аналагічная іншым гатункам у лінейцы KORONET.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ