Новы бадзёрлівы мікс ад DYNAMI:T: у фруктовай лінейцы брэнда з’явіўся энергетык са смакам маліны і грэйпфрута

Брэнд энергетычных напояў DYNAMI:T прадставіў спажыўцам новы фруктова-ягадны смак — грэйпфрут і маліна.

Навінка DYNAMI:T Red разлічана на тых, каму неабходна папоўніць запасы энергіі ў перыяды павышанай актыўнасці на працягу ўсяго дня. Напой утрымлівае кафеін і вітаміны, якія спрыяюць захаванню працаздольнасці і канцэнтрацыі ўвагі.

Пакаванне DYNAMI: T Red выканана ў яркім сучасным дызайне. Сакавітыя і нестандартныя выявы садавіны, з аднаго боку, нагадваюць моладзевае графіці, з іншага — сімвалізуюць энергію, гатовую вырвацца вонкі. Навінка прадстаўлена ў фармаце бляшанкі 0,5 л, як і іншыя смакі ў сублінейцы.

DYNAMI:T Red пачне паступаць на паліцы крам з 1 чэрвеня. Вытворчасць прадукту ажыццяўляе партнёр кампаніі ААТ «Лідскае піва» па групе OLVI — завод Volfas Engelman, Літва. Рэкамендаваная цана за бляшанку 0,5 л складае 1,92 беларускіх рублёў.

DYNAMIT-Red-CAN

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ