Легендарны гатунак «Вечар у Бруге» зноў на паліцах

Кампанія «Лідскае піва» вяртае ў асартымент легендарны гатунак цёмнага піва «Вечар у Бруге» па просьбах беларускіх і расійскіх аматараў піва.

«Вечар у Бруге» — гэта аўтарскі рэцэпт півавараў ААТ «Лідскае піва». Галоўны сакрэт гутунку ў тым, што ў працэсе падрыхтоўкі ў піва быў дададзены сок вішні. Узаемадзеянне хмельны горычы і вішні надало піву непаўторны тонкі смак і водар.

Прадукт будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. Рэцэптура «Вечара ў Бруге» па-ранейшаму нязменная. Шчыльнасць піва складзе 11,2%, ўтрыманне алкаголю — 4,2%.

Новая партыя гатунку ўжо даступная на паліцах магазінаў і гандлёвых сетак па ўсёй краіне. Рэкамендаваная цана за шкляную бутэльку аб’ёмам 0,5 л — 2,45 BYN.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ