«Лідскае піва» узнавіла выпуск гатунку IPA у лінейцы «Калекцыя Майстра»

Па шматлікіх просьбах спажыўцоў кампанія «Лідскае піва» зноў выпускае гатунак IPA з лінейкі «Калекцыя Майстра».

IPA (ад англ. India Pale Ale — «індыйскі бледны эль») — адзін з самых папулярных крафтавых гатункаў піва ў свеце. «IPA» з «Калекцыі Майстра»зварана ўнайлепшых традыцыях англійскіх эляў з дабаўленнем асаблівых гатункаў хмелю Hallertau Saphir, Perle, Comet, Mosaic, Ella, якія надаюць піву ярка выражаную горыч у смаку (40 IBU) і прыемны водар садавіны. Дзякуючы спецыяльна падабраным гатункам соладу Pale Ale і Crystal, колер піва – бурштынавы, а ў смаку пераважаюць соладавыя ноткі.

Прадукт будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. Рэцэптура IPA пры гэтым засталася нязменнай. Шчыльнасць піва складзе 12%, ўтрыманне алкаголю – 5,2%.

Новая партыя гатунку ўжо пачала паступаць у продаж. Рэкамендуемы кошт за шкляную бутэльку аб’ёмам 0,5 л — 2,14 BYN.

IPA_0.5-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ