Любімы квас у новым фармаце: «Лідскае піва» выводзіць на рынак цёмны квас у бляшанцы

Кампанія «Лідскае піва» прадставіла беларусам інавацыю — натуральны квас браджэння ў фармаце бляшанкі 0,5 л. Навінка пачне з’яўляцца на паліцах крам з 26 красавіка.

У новым фармаце будзе прадстаўлены Лідскі Цёмны квас — адзін з найбольш папулярных гатункаў ў квасной лінейцы вытворцы, які мае насычаны смак і водар падрумяненай хлебнай скарыначкі.

Вытворца выкарыстаў у дызайне напою стыльны чорны фон, які падкрэслівае насычаны цёмны колер квасу, пры гэтым бляшанка Лідскага Цёмнага квасу атрымала сучаснае моладзевае аблічча за кошт інфаграфікі —арыгінальных іконак і надпісаў.

Рэкамендаваная цана новага прадукту складзе 1,25 беларускіх рублёў. Лідскі Цёмны квас у бляшанцы ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове.

«Мы бесперапынна назіраем за тым, як трансфармуюцца смакавыя звычкі беларусаў, як змяняецца культура спажывання квасу, павышаюцца чаканні спажыўцоў. Наша кампанія прытрымліваецца стандартаў бескампраміснай якасці прадукцыі — і мы бачым, што натуральны квас збраджэння ў фармаце бляшанкі як раз тое, што даўно чакаў беларускі рынак. Набываючы квас у бляшанцы, спажыўцы не толькі ацэняць зручнасць гэтага фармату, але і тое, бляшанка забяспечвае працяглую свежасць і захаванне смакавых характарыстык Лідскага Цёмнага квасу», — адзначае дырэктар па маркетынгу ААТ«Лідскае піва» Ірына Капілава.

Temniy_kvas_840h840

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ