«Сучасная класіка» сярод кактэйляў цяпер і ў крамах: Le Coq Cosmopolitan

«Лідскае піва» прадстаўляе новы яркі смак у лінейцы слабаалкагольных кактэйляў Le Coq. З 9 красавіка ў продаж паступае кактэйль, які прызнаны Міжнароднай асацыяцыяй бармэнаў (IBA) «сучаснай класікай» — Cosmopolitan.

Le Coq Cosmopolitan увасабляе смак легендарнага кактэйлю, які атрымаў шырокае распаўсюджванне і прызнанне яшчэ ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Кактэйль Cosmopolitan — гэта вытанчаны напой, які змяшчае 4,7% алкаголю. Яго лімонныя і журавінавыя ноты найбольш поўна раскрываюцца, калі кактэйль добра астудзіць або дадаць у яго кубікі лёду.

Як і ўсе астатнія прадстаўнікі лінейкі слабаалкагольных кактэйляў Le Coq, навінка будзе выпушчаная ў зручным фармаце — шкляной бутэльцы 0,33 л. Рэкамендаваная цана для гандлёвых кропак складзе 2,46 BYN.

Le-Coq-Cosmo-339x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ