«Лідскае піва» абнавіла крафтавую серыю лагерам у аўстралійскім стылі

20 сакавіка кампанія «Лідскае піва» прадставіла новы гатунак піва — Australian Light Lager (аўстралійскі светлы лагер). Навінка папоўніла крафтавую серыю «Калекцыя Майстра». Прэзентацыя гатунку прайшла ў рамках паўфіналу рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER.

Australian Light Lager з «Калекцыі Майстра» — лагер мацункам 4,8%, пры вырабе якога прыменена тэхналогія «dry hopping» (сухое ахмяленне). Згодна з гэтай тэхналогіяй, якая была вынайдзеная ў Вялікабрытаніі ў 1820 годзе, хмель дадаецца ў піва на халоднай стадыі падчас працэсу браджэння. Выкарыстанне «dry hopping» —найлепшы спосаб надаць свежы хмелевы водар і смак піву. Півавары выкарыстоўваюць гэты дадатковы крок для поўнай перадачы букета выкарыстанага хмелю.

Аўстралійскі характар навінкі задаюць 2 віды хмелю, выведзеныя непасрэдна на «зялёным кантыненце». Хмель Ella прыўносіць у Australian Light Lager кветкавыя тоны, пераплеценыя з ноткамі бадзяна, якія вельмі цэняцца ў лагерах ці пілснэрах. Хмель Vic Secret упершыню быў прадстаўлены на сусветным піваварным рынку ўсяго 5 гадоў таму, ён мае чыстыя, выразныя фруктовыя і сасновыя характарыстыкі і дапаўняе навінку араматычнымі нотамі ананаса, яблыка і грэйпфрута.

Масавая доля сухіх рэчываў у Australian Light Lager з «Калекцыі Майстра» — 11%. Каляровасць прадукту складае 6-8 EBC, паказчык горычы ў навінцы дасягае ад 18 да 24 IBU. Рэкамендавананя тэмпература ўжывання: 12 °С.

Australian Light Lager пачне з’яўляцца ў продажы з 21 сакавіка. Прадукт будзе прадстаўлены ў фармаце шклянай бутэлькі 0,5 л. Піва выпушчана абмежаванай партыяй — усяго 200 000 л.

Australian Light Lager стаў 1-ай піўной навінкай, прэзентаванай кампаніяй «Лідскае піва» з пачатку 2018 года, а таксама 11 смакам з серыі «Калекцыя Майстра».

7y-660x400

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ